Publicidade

Salmos 92

1 Пахвальная песьня Давідава. У дзень суботні, калі заселена зямля.

Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца.

2 Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты - ад вечнасьці.

3 Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае.

4 Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышыных Гасподзь.

5 Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-