Publicidade

Salmos 75

1 Кіроўцу хору. На струнных. Псальма Асафава. Песьня.

2 Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля.

3 І было ў Саліме селішча Ягонае, і жыў Ён - на Сіёне.

4 Ён там паламаў стрэлы лука, шчыт і меч і вайну.

5 Ты слаўны, магутнейшы за дзікія горы.

6 Моцныя сэрцам здабычаю сталі, заснулі сном сваім, і не знайшлі ўсе мужчыны сілы ў руках сваіх.

7 Ад клічу Твайго, Божа Якаваў, задрамалі і калясьніца і конь.

8 Ты грозны, і хто ўстоіць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?

9 Зь нябёсаў Ты суд абвясьціў: зямля забаялася і замоўкла,

10 калі паўстаў Бог на суд, каб выратаваць усіх прыгнечаных на зямлі.

11 І гнеў чалавечы абярнуўся на славу Табе, рэшту гневу Ты ўтаймуеш.

12 Рабеце і давайце зарокі Госпаду, Богу вашаму; усе, хто вакол Яго, хай прынясуць дарункі Страшнаму.

13 Ён таймуе дух валадароў, Ён страшны царам зямным.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-