Publicidade

Salmos 96

1 Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная.

Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы.

2 Хмара і змрок навокал Яго; праўда і суд - аснова трона Ягонага.

3 Прад Ім ідзе вагонь, і наўкол выпальвае ворагаў Ягоных.

4 Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет; зямля бачыць, і трымціць.

5 Горы, як воск, растаюць ад аблічча Гасподняга, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.

6 Нябёсы абвяшчаюць праўду Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.

7 Хай пасаромяцца ўсе, хто служыць балванам, хто хваліцца ідаламі. Пакланецеся Яму, усе багі.

8 Чуе Сіён, і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Госпадзе,

9 бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі.

10 Хто любіць Госпада, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы сьвятых Сваіх; з рукі бязбожных вызваляе іх.

11 Сьвятло зьзяе на праведніка, і на тых, хто справядлівы сэрцам, лье весялосьць.

12 Радуйцеся, праведныя, у Госпадзе, і слаўце памяць сьвятыні Ягонай.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-