Publicidade

Salmos 149

1 Алілуя.

Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых.

2 Хай радуецца Ізраіль за Творцу свайго; сыны Сіёна хай радуюцца за Цара свайго.

3 Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму,

4 бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам.

5 Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.

6 Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхніх вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхняй,

7 каб помсьціць народам, караць плямёны,

8 закоўваць цароў іхніх у кайданы і вяльможаў іхніх - у путы жалезныя,

9 чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты - усім сьвятым Ягоным. Алілуя.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-