Publicidade

Salmos 19

1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава.

2 Хай пачуе цябе Гасподзь у дзень скрухі, хай абароніць цябе імя Бога Якаўлевага.

3 Хай пашле табе дапамогу са Сьвятыні, і зь Сіёна хай падмацуе цябе.

4 Хай успомніць усе прынашэньні ахвяраў твае і цэласпаленьне тваё хай зробіць тлустым.

5 Няхай дасьць табе, што па сэрцы табе, і ўсе намеры твае няхай выканае.

6 Мы парадуемся выратаваньню твайму, і ў імя Бога нашага падымем сьцяг. Няхай выканае Гасподзь усе просьбы твае.

7 Сёньня спазнаў я, што Гасподзь ратуе памазанца Свайго; адказвае яму са сьвятых нябёсаў Сваіх магутнасьцю ратавальнай правіцы Сваёй.

8 Некаторыя калясьніцамі, некаторыя конямі, а мы імем Госпада, Бога нашага, хвалімся:

9 яны пахіснуліся, і ўпалі, а мы ўсталі, і стаім проста.

10 Госпадзе! уратуй цара, і пачуй нас, калі паклічам.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-