Publicidade

Salmos 15

1 Залатая песьня Давідава.

Барані мяне, Божа; бо я на Цябе спадзяюся.

2 Я сказаў Госпаду: Ты Гасподзь мой; даброты мае Табе не патрэбныя.

3 Да сьвятых на зямлі і да дзівосных Тваіх - да іх уся зычлівасьць мая.

4 Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі.

5 Гасподзь - частка спадчыны маёй і чары маёй. Ты трымаеш долю маю.

6 Межы мае прайшлі па цудоўных мясьцінах, і спадчына мая мне прыемная.

7 Дабраслаўлю Госпада, Які навучыў мяне; нават і ноччу ўшчувае мяне нутрына мая.

8 Заўсёды перад сабою я Госпада бачыў, бо Ён праваруч мяне; не пахіснуся.

9 Таму ўзрадавалася сэрца маё; і ўзьвесяліўся мой язык; нават і цела маё супакоіцца ў спадзяваньні;

10 бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне.

11 Ты пакажаш мне шлях жыцьцёвы: паўната радасьці прад абліччам Тваім, шчасьце ў правіцы Тваёй навечна.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-