Publicidade

Salmos 11

1 Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.

2 Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых.

3 Кожны хлусіць блізкаму свайму; вусны лісьлівыя ад няшчырага сэрца гавораць.

4 Зьнішчыць Гасподзь усе вусны лісьлівыя, язык велягурысты,

5 тых, што кажуць: «языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?»

6 Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.

7 Словы Гасподнія - словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў ператопленае.

8 Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду.

9 Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасьць з сыноў чалавечых узвысілася.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-