Publicidade

Salmos 145

1 Агея і Захарыі.

Алілуя. Хвалі душа мая Госпада.

2 Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую.

3 Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.

4 Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.

5 Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,

6 Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,

7 творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;

8 Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.

9 Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе.

10 Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-