Publicidade

Salmos 66

1 Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма. Песьня.

2 Божа! будзь літасьцівы да нас і дабраславі нас, асьвятлі нас абліччам Сваім,

3 каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё.

4 Хай уславяць народы Цябе, Божа; хай уславяць усе народы Цябе.

5 Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі.

6 Хай уславяць народы Цябе, Божа, хай уславяць усе народы Цябе.

7 Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш.

8 Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-16_06-50-08-