Pular para o conteúdo
Publicidade

Псалтыр 142:1-5

BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

1 Псальма Давіда, калі яго перасьледаваў сын ягоны Авэсалом.

Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй

2 і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы.

3 Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых,

4 і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё.

5 Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх,

Em outras traduções

  1. BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

    1 Навучаньне Давіда, калі ён быў у пячоры. Малітва.

    2 Голасам маім я крычу да ГОСПАДА, голасам маім прашу ГОСПАДА пра літасьць.

    3 Перад абліччам Ягоным я выліваю смутак мой, пра трывогу маю перад абліччам Ягоным апавядаю.

    4 Калі зьнемагае ў-ва мне дух мой, Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хаджу, яны таемна [наставілі] сіло на мяне.

    5 Гляджу я ўправа, і бачу, што няма нікога, хто б ведаў мяне; загінуў прытулак мой, ніхто не шукае душы маёй.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.