2 Калі клічу я, - акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.
4 Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
6 Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.
7 Многія кажуць: «Хто нам пакажа дабро?» Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!
8 Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.