Pular para o conteúdo
Publicidade

ПСАЛЬМЫ 111

1 Альлелюя! Буду славіць ГОСПАДА ўсім сэрцам на нарадзе правых і ў грамадзе.

2 Вялікія дзеяньні ГОСПАДА, годныя ўвагі ўсіх, што імкнуцца да іх.

3 Годнасьць і велічнасьць справы Ягоныя, і праведнасьць Ягоная будзе трываць вечна.

4 Ён памятнымі зрабіў цуды Свае, ГОСПАД літасьцівы і спагадлівы.

5 Ён ежу дае тым, што баяцца Яго, памятае на вякі запавет Свой.

6 Ён распавёў народу Свайму пра сілу дзеяньняў Сваіх, даючы яму спадчыну народаў.

7 Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе загады Ягоныя верныя,

8 замацаваныя на вякі вечныя, зробленыя ў праўдзе і справядлівасьці.

9 Збаўленьне паслаў Ён народу Свайму, пастанавіў на вякі запавет Свой; сьвятое і страшнае імя Ягонае!

10 Страх перад ГОСПАДАМ пачатак мудрасьці; добры розум [маюць] усе, што дзейнічаюць [у страху Божым]. Хвала Ягоная трывае вечна.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também