Publicidade

Salmos 3

1 Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Абсалома, сына свайго.

2 ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне!

3 Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: «Няма для яго збаўленьня ў Бога». (Сэлях)

4 Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты — слава мая, і Ты падымаеш галаву маю.

5 Голасам маім я клікаў да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятой. (Сэлях)

6 Я лёг і заснуў, і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.

7 Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола.

8 Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў.

9 У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях)

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-