Publicidade

Salmos 53

1 Кіраўніку хору: на лад сумны. Навучаньне Давіда.

2 Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: «Няма Бога!» Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.

3 Бог глянуў з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае.

4 Усе адступіліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!

5 Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і Бога ня клічуць?

6 Там яны будуць у страху вялікім, дзе няма страху, бо Бог раскідае косткі тых, якія паставілі табар [супраць] цябе, і ты асароміш іх, бо Бог іх адкінуў.

7 Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі Бог верне палонных народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-