Pular para o conteúdo
Publicidade

ПСАЛЬМЫ 47

1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.

2 Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці!

3 Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю.

4 Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя.

5 Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях)

6 Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы.

7 Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце!

8 Бо Валадар над усёй зямлёй [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем.

9 Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй.

10 Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі Божыя; Ён высока ўзьняты.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também