Publicidade

Salmos 129

1 Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль, —

2 шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі.

3 На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае.

4 ГОСПАД праведны, Ён расьсек вяроўкі бязбожнікаў.

5 Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён!

6 Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае,

7 і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх.

8 I ня скажа той, што міма праходзіць: «Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!»

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-