Publicidade

Salmos 4

1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Давіда.

2 Калі я клічу, адкажы мне, Божа, Праведнасьць мая! Калі я быў уцісканы, Ты даў мне прастору. Зьлітуйся нада мною і пачуй малітву маю!

3 Сыны людзей, дакуль слава мая зьневажацца будзе, дакуль будзеце любіць марнасьць і шукаць няпраўды? (Сэлях)

4 Спазнайце, што ГОСПАД аддзяліў багабойнага Свайго; ГОСПАД пачуе, калі буду клікаць да Яго.

5 Дрыжыце і не грашыце! Кажыце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Сэлях)

6 Ахвяруйце ахвяры праведнасьці і спадзявайцеся на ГОСПАДА!

7 Шмат тых, якія кажуць: «Хто пакажа нам добрае?» Узьнімі над намі сьветласьць аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ!

8 Ты даў у сэрцы маім большую радасьць, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. (Сэлях)

9 У супакоі я лягу і засну, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-