Pular para o conteúdo
Publicidade

ПСАЛЬМЫ 93

1 ГОСПАД валадарыць, апрануўся ў веліч, апрануўся ГОСПАД у моц і падперазаўся. Ён сусьвет умацаваў, што не захістаецца.

2 Умацаваны пасад Твой спрадвеку; і Ты спакон вякоў!

3 Узьнімаюць рэкі, ГОСПАДЗЕ, узьнімаюць рэкі голас свой, узьнімаюць рэкі хвалі свае.

4 Слаўнейшы за голас водаў вялікіх, за хвалі марскія слаўны на вышынях ГОСПАД.

5 Сьведчаньні Твае вельмі верныя; сьвятасьць аздабляе Дом Твой, ГОСПАДЗЕ, на вечныя дні!

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também