Pular para o conteúdo
Publicidade

ПСАЛЬМЫ 149

1 Альлелюя! Сьпявайце ГОС­ПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных!

2 Весяліся, Ізраілю, у Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым!

3 Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!

4 Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.

5 Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх.

6 Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны у руцэ іхняй,

7 каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі,

8 каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю кайданамі жалезнымі,

9 каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também