Publicidade

Salmos 29

1 Псальм Давіда. Аддайце ГОСПАДУ, сыны Божыя, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!

2 Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятасьці!

3 Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі.

4 Голас ГОСПАДА магутны, голас ГОСПАДА велічны.

5 Голас ГОСПАДА крышыць кедры, ГОСПАД крышыць кедры Лібанскія,

6 і прымушае іх скакаць, быццам цялятаў, Лібан і Сірыён, як маладых аднарогаў.

7 Голас ГОСПАДА выкрасае полымя агню.

8 Голас ГОСПАДА ўстрасае пустыняй, ГОСПАД устрасае пустыняй Кадэш.

9 Ад голасу ГОСПАДА лані зьлягаюць і лясы асыпаюцца, і ў сьвятыні Ягонай усё кажа: «Слава!»

10 Над патопам сядзеў ГОСПАД, і будзе сядзець ГОСПАД, як Валадар, на вякі!

11 ГОСПАД дасьць сілу народу Свайму, ГОСПАД дабраславіць народ Свой супакоем.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-