Pular para o conteúdo
Publicidade

ПСАЛЬМЫ 123

1 Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, Які жывеш у нябёсах.

2 Сапраўды, як вочы слугаў [глядзяць] на руку паноў іхніх, як вочы служкі на руку гаспадыні яе, так і вочы нашыя на ГОСПАДА, Бога нашага, аж пакуль ня зьлітуецца над намі.

3 Зьлітуйся над намі, ГОС­ПАДЗЕ, зьлітуйся, бо мы вельмі насычаныя пагардай!

4 Вельмі моцна насычана душа нашая кпінамі ганарыстых і пагардай фанабэрыстых.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também