Pular para o conteúdo
Publicidade

ПСАЛЬМЫ 12

1 Кіраўніку хору: на актаву. Псальм Давіда.

2 Збаў, ГОСПАДЗЕ, бо ня стала багабойных, бо верныя зьніклі сярод сыноў чалавечых.

3 Марнасьць прамаўляе кожны да бліжняга, вуснамі лісьлівымі і сэрцам дваістым гавораць.

4 Няхай адсячэ ГОСПАД усе вусны лісьлівыя, язык, што дзёрзка прамаўляе,

5 тых, якія кажуць: «Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?»

6 «За злачынствы супраць прыгнечаных, за стогны ўцісканых паўстану цяпер, кажа ГОСПАД, пастаўлю ў бясьпецы таго, на якога дыхаюць [пагрозай]».

7 Словы ГОСПАДА чыстыя словы, срэбра ў горне ад зямлі ачышчанае, сямікроць ператопленае.

8 Ты, ГОСПАДЗЕ, абарані іх, захавай іх ад пакаленьня гэтага на вякі.

9 Навокал ходзяць бязбожнікі, бо сярод сыноў чалавечых узвысіліся найбольш нягодныя.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também