Pular para o conteúdo
Publicidade

ПСАЛЬМЫ 113

1 Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДА, хвалеце імя ГОСПАДА!

2 Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі!

3 Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА!

4 Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная.

5 Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні

6 і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю;

7 Які з пылу падымае гаротніка, з гною ўзносіць беднага,

8 каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго;

9 Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя!

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também