Publicidade

Salmos 128

1 Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОС­ПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.

2 Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!

3 Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.

4 Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.

5 І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго,

6 і будзеш бачыць сыноў ад сыноў тваіх. Супакой над Ізраілем!

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-15_21-32-39-