9 Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.
11 У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.
15 Пра пастановы Твае буду разважаць і буду глядзець на сьцежкі Твае.
16 У пастановах Тваіх будзе пацяшэньне маё, не забудуся слова Твайго.
47 І буду мець пацяшэньне ў прыказаньнях Тваіх, якія я ўзьлюбіў.
48 І буду ўздымаць рукі мае да прыказаньняў Тваіх, якія я ўзьлюбіў, і буду разважаць пра пастановы Твае.
97 Як я люблю Закон Твой! Увесь дзень ён у думках маіх!
98 Зрабілі мяне мудрэйшым за ворагаў маіх прыказаньні Твае, бо яны на вякі са мною.
99 Я стаўся больш разважлівым за ўсіх, што вучылі мяне, бо сьведчаньні Твае ў думках маіх.
100 Я стаўся разумнейшым за старых, бо пільнуюся загадаў Тваіх.
105 Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.
147 Я апярэджваю сьвітаньне і галашу, на слова Тваё, на слова Тваё спадзяюся.
148 Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё.