9 Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.
10 Усім сэрцам маім я шукаю Цябе, ня дай мне адхіліцца ад прыказаньняў Тваіх!
11 У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.
12 Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ! Навучы мяне пастановам Тваім!
13 Вуснамі маімі абвяшчаю ўсе прысуды вуснаў Тваіх.
14 На шляху сьведчаньняў Тваіх я радуюся больш, чым ад усялякіх каштоўнасьцяў.
15 Пра пастановы Твае буду разважаць і буду глядзець на сьцежкі Твае.
16 У пастановах Тваіх будзе пацяшэньне маё, не забудуся слова Твайго.