Pular para o conteúdo
Publicidade

Псальмы 17:6-9

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

6 Да Цябе я гукаю, бо Ты, Божа, адкажаш мне. Прыхілі вуха Тваё да мяне, пачуй словы мае!

7 Зьяві міласэрнасьць Тваю, Збаўца тых, якія да правіцы Тваёй уцякаюць ад тых, што паўсталі [на іх].

8 Захавай мяне, як зрэнку вока, у ценю крылаў Тваіх схавай Ты мяне

9 ад бязбожнікаў, якія руйнуюць мяне, ад ворагаў душы маёй, якія атачылі мяне.

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    6 ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне.

    7 У цеснаце маёй паклікаў я Госпада, і да Госпада майго зьвярнуўся. І пачуў Ён зь сьвятых харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Ягонага.

    8 Затрэслася і захісталася зямля; уздрыгнулі і зрушыліся асновы гор; бо ўгневаўся Бог;

    9 падняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных вагонь пажыральны; гарачае вугольле сыпалася зь Яго.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.