Pular para o conteúdo
Publicidade

ПСАЛЬМЫ 19

1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

2 Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, і прасьцяг апавядае пра творы рук Ягоных.

3 Дзень дню пераказвае вестку, і ноч ночы выказвае веданьне.

4 Бяз гуку, бяз словаў, ня чутны голас іхні.

5 Па ўсёй зямлі разыходзіцца гучаньне іхняе, а мова іхняя да краю сусьвету. На іх Ён паставіў намёт для сонца,

6 і яно як жаніх выходзіць з пакою свайго, яно радасна гукае, як волат, калі прабег сьцяжыну сваю.

7 Ад краю неба выходзіць яно і бяжыць да краю ягонага, і нішто не схаваецца ад гарачыні ягонай.

8 Закон ГОСПАДА беззаганны, ён навяртае душу. Сьведчаньне ГОСПАДА вернае, яно робіць мудрым неразумнага.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também