Pular para o conteúdo
Publicidade

ПСАЛЬМЫ 96

1 Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля!

2 Сьпявайце ГОСПАДУ, дабраслаўляйце імя Ягонае! З дня на дзень дабравесьціце пра збаўленьне Ягонае!

3 Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі цуды Ягоныя.

4 Бо вялікі ГОСПАД і годны [ўсялякай] хвалы, годны страху больш за ўсіх багоў!

5 Бо ўсе богі народаў ідалы, а ГОСПАД нябёсы стварыў.

6 Годнасьць і велічнасьць перад абліччам Ягоным, моц і краса у сьвятыні Ягонай.

7 Аддайце ГОСПАДУ, плямёны народаў, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!

8 Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, нясіце дары і ідзіце ў панадворкі Ягоныя.

9 Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні; дрыжыце перад абліччам Яго, усе землі!

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também